Mobile menu
18 февраля 2018 года - выборы депутатов в местные Советы

Славутыя песняры беларускай зямлі

         21 лістапада 2017 года Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В.Таўлая адсвяткавала 135-годдзе з дня нараджэння славутых песняроў беларускай зямлі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
“Песняры народных мар, народных дум”, так называлася мерапрыемства падрыхтаванае супрацоўнікамі бібліятэкі.
        У мерапрыемстве прынялі ўдзел і навучэнцы “Баранавіцкага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя будаўнікоў” хлопцы і дзяўчаты групы №70 і №82.
З цікавасцю вучні ліцэя слухалі беларускія песні на словы Я.Купалы ў выкананні групы “Фэст”, удзельнічалі ў віктарыне,               прысвечанай творчасці знакамітых пісьменнікаў, сваёй увагай і апладысментамі падтрымлівалі сваіх сяброў-артыстаў з “Баранавіцкага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя машынабудавання”.
         Час прабег непрыкметна, а ў сэрцы засталіся цеплыня і пяшчота ад убачанага свята.