Mobile menu
18 февраля 2018 года - выборы депутатов в местные Советы

Справаздача тыдня беларускай мовы i лiтаратуры

З 11 па 15 снежня ў нашым ліцэі адбыўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад назвай “Я хаце абавязаны прапіскаю…” Пачаўся ён з урачыстай лінейкі, на якой прысутныя пазнаёміліся з анонсам мерапрыемстваў тыдня. Навучэнка групы № 61 Ляшко Дар’я ў вобразе беларусачкі вітала ўсіх прыгожай беларускай мовай.

У першы дзень,11снежня, навучэнцы пазнаёміліся з творчасцю беларускіх кампазітараў і акунуліся ў чароўны свет музыкі, паслухалі, як гучыць родная мова ў выкананні беларускіх песняроў, а таксама прынялі ўдзел у гульні “Адгадай мелодыю з сямі нот”.

У гэты ж дзень сярод навучэнцаў 1- га курса адбылася інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Дала мне маці гэту мову”, якая садзейнічала выхаванню цікавасці да моўнага багацця беларускага народа.

12 снежня ў фае ліцэя размясцілася выстава “Пісьменнікі - юбіляры”, а на ўроку беларускай мовы быў праведзены конкурс на лепшага знаўца крылатых слоў і афарызмаў “Далучыся да мудрасці продкаў”.

13 снежня ўсе групы ліцэя прынялі ўдзел у віктарыне “Я - дзесяцібальнік”. Кожнаму давялося выканаць 10 заданняў па беларускай мове і літаратуры.

14 снежня адбылася літаратурная сустрэча - “Паэзія роднага краю”. Супрацоўнікі Цэнтральнай гарадской бібліятэкі ім. В.Таўлая пазнаёмілі навучэнцаў з пісьменнікамі нашага горада, сярод якіх і Хвайніцкі Анатоль Уладзіміравіч, вядомы спарцмен і пісьменнік.

15 снежня сярод навучэнцаў 1 і 2 курсаў адбыўся квэст “Усе мы родам з хат”. У гульні прымалі ўдзел 8 каманд. Мерапрыемства было прысвечана беларускай хатцы і садзейнічала абагульненню ведаў навучэнцаў, дапамагло раскрыць іх творчы патэнцыял, спрыяла выхаванню цікавасці да культурнай спадчыны нашага народа. Пасля гульні ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі.

На прыканцы мерапрыемства кожны з прысутных падзяліўся сваімі ўражаннямі ад правядзення тыдня. Усе прыйшлі да высновы, што заўсёды цікава тады, калі сам прымаеш непасрэдны ўдзел.

Хочацца пажадаць усім: не саромейцеся роднай мовы, чытайце і вучыце вершы і песні, ведайце звычаі і традыцыі роднай зямлі, ганарыцеся ёю і тады самі станеце чысцейшымі, лепшымі і высакароднымі.