Барановичский государственный колледж строителей" Колледж строителей - Дзянішчык Наталля Міхайлаўна
Учреждение образования «Барановичский государственный колледж строителей»
  • VTEM Image Show
  • VTEM Image Show
  • VTEM Image Show
  • VTEM Image Show
  • VTEM Image Show
  • VTEM Image Show
  • VTEM Image Show
  • VTEM Image Show
  • VTEM Image Show
ПРОФЕССИОНАЛИЗМ - НАШ ВЫБОР! КАЧЕСТВЕННОЕ ОБРАЗОВАНИЕ В СТАБИЛЬНЫХ УСЛОВИЯХ! ПЕРСПЕКТИВЫ ДОСТОЙНОГО ТРУДОУСТРОЙСТВА! УСПЕШНАЯ КАРЬЕРА!

Педагагічнае крэда выкладчыка:

“Хто, паважаючы старое, спасцігае новае,

 той можа быць настаўнікам”

Канфуцый, старажытна  кітайскі  мудрэц

 

 

 

  1. Дзянішчык Наталля Міхайлаўна, выкладчык беларускай мовы і літаратуры.
  2. Выкладчык першай кваліфікацыйнай катэгорыі, год прысваення катэгорыі -2002.
  3. Тэма “Выкарыстанне асобасна арыентаваных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення”.
  4. Форма абагульнення вопыту:  метадычныя распрацоўкі, творчая справаздача.

         Сучаснае грамадства ставіць перад установай адукацыі задачу падрыхтоўкі выпускнікоў, здольных арыентавацца ў розных жыццёвых сітуацыях, самастойна набываць неабходныя веды, выкарыстоўваць іх на практыцы, быць камунікабельным.

         Выкладчык Наталля Міхайлаўна лічыць, што менавіта асобасна арыентаваны падыход  дапамагае вырашыць пастаўленыя задачы. Традыцыйныя ўрокі не заўсёды могуць забяспечыць у поўным аб’ёме рэалізацыю асноўных прынцыпаў навучання, індывідуальнага падыходу да кожнага вучня, развіцця яго здольнасцей, улік яго інтарэсаў і магчымасцей.

         Перавагу педагог аддае тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення. З назвы гэтай тэхналогіі вынікае, што дадзеная тэхналогія ўяўляе сабою працэс фарміравання такой неабходнай  сёння якасці асобы, як уменне крытычна думаць, творча вырашаць надзённыя праблемы.

         На сваіх уроках выкладчык вучыць дзяцей крытычна разважаць і прымаць рашэнні, прымяняць атрыманыя веды ў нестандартных сітуацыях, самастойна шукаць адказы на пастаўленыя пытанні, разумець і паважаць вучняў-партнёраў, самастойна і свядома дзейнічаць з мэтай дасягнення пастаўленых задач. Кожны ўрок яна стараецца зрабіць цікавым, змястоўным, запамінальным, непадобным  на іншыя.

         Такія метады і спосабы, як супастаўленне, падагульненне, рашэнне праблемных сітуацый, устанаўленне прычынна-выніковых сувязяў, тлумачэнне прычын дапушчаных памылак, доказ і абвяржэнне з’яўляюцца вядучымі ў працы выкладчыка па гэтай сістэме навучання. Падчас урокаў па тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення з вуснаў выкладчыка і навучэнцаў часта гучаць пытанні: Дзе дапушчана памылка? У чым прычына яе з’яўлення? Ці згодны вы з гэтым? Якія бачыце недахопы? і іншыя.

         У кабінеце беларускай мовы ёсць метадычныя матэрыялы, якія садзейнічаюць арганізацыі эфектыўнай працы на ўроку:

-         тэставыя заданні па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы;

-         літаратурныя дыктанты;

-         матэрыялы для арганізацыі факультатыўных заняткаў “Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы”;

-         матэрыялы для падрыхтоўкі навучэнцаў да ЦТ;

-         алімпіядныя заданні па беларускай мове і літаратуры;

-         рознаўзроўневыя заданні для самастойных і праверачных работ;

-         рапрацоўкі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры;

-         раздатачны матэрыял па вучэбным прадмеце “Беларуская мова: прафесійная лексіка”;

-         распрацоўкі мерапрыемстваў для правядзення пазакласнай работы;

-         прэзентацыі, відэафільмы па творчасці беларускіх пісьменнікаў.

            Наталля Міхайлаўна ўвесь час знаходзіцца ў творчым пошуку шляхоў і спосабаў аптымізацыі і павышэння якасці адукацыйнага працэсу, цікавіцца новымі дасягненнямі ў педагогіцы, псіхалогіі, методыцы выкладання.

         Педагог добра разумее, што настаўнік можа вучыць іншых толькі тады, калі сам выдатна ведае сваю працу і пастаянна ўдасканальвае сваё майстэрства.

         На сваіх уроках выкладчык імкнецца давесці да вучняў, што веданне роднай мовы – гэта важны паказчык узроўню культуры чалавека.

         Умела падабраныя формы і метады прыносяць пэўны плён, які адлюстраваны ў статыстычных выніках, у адносінах вучняў да прадмета і да самога настаўніка.